Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сіўчыка пасадзілі, хаця прысуд яму адменены


Любоў Лунёва, Менск Сёньня а 10 раніцы сваякі апазыцыйнага актывіста Вячаслава Сіўчыка будуць сустракацца з кіраўніком турмы на Акрэсьціна. Яны ўручаць яму пастанову менскага гарадзкога суду, якая адмяняе прысуд Цэнтральнага суду.

Вячаслава Сіўчыка судзілі завочна 19 траўня за ўдзел у сакавіцкай акцыі апазыцыі на Кастрычніцкай плошчы. Ён накіраваў скаргу ў гарадзкі суд, але да 14 верасьня адказу не было. 12 верасьня яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі ў кавярні і адвезьлі ў турму адбываць 10 сутак арышту.

Цяпер Вячаслава Сіўчыка мусяць адпусьціць на волю да суду, бо, згодна з судовай пастановай, адміністрацыйны пратакол на яго будзе разглядаць іншы судзьдзя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG