Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне зафіксаваныя масавыя атручваньні грыбамі


Радыё Свабода, Гомель Пасьля дажджоў на Гомельшчыне пачаўся масавы сэзон па зборы грыбоў. Шмат гэтых дароў лесу прадаецца на рынках абласнога цэнтру. У выніку неабачлівасьці пры спажываньні грыбоў пачасьціліся выпадкі атручваньня.

За мінулыя тыдні каля двух дзесяткаў гамельчукоў трапілі ў шпіталь з такім дыягназам, у тым ліку 7 дзяцей. Ніхто зь іх не памёр. Сёньня Інстытут лесу НАН Беларусі правядзе ў Гомлі выставу, на якой пазнаёміць усіх ахвотных з відамі ядомых грыбоў і бясьпечнымі тэхналёгіямі іх вырошчваньня на прысядзібных участках.
XS
SM
MD
LG