Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўтамабільны транзыт празь Беларусь — пад наглядам кіраўніка краіны


Ігар Карней, Менск Беларусь губляе вялізныя сродкі празь непрадуманую транзытную палітыку, адзначаюць спэцыялісты. З прычыны завышаных збораў з грузаперавозчыкаў замежнікі ўсё часьцей едуць праз Польшчу, Літву і Латвію. Нядаўна Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ “Аб стаўках збору за праезд і ўмовах праезду аўтатранспартных сродкаў замежных дзяржаваў па дарогах агульнага карыстаньня Рэспублікі Беларусь”. Ці нясе чаканую палёгку гэты дакумэнт?

Напачатку верасьня вялізная колькасьць кіроўцаў, што хацелі ехаць не празь Беларусь, спаралізавала ўчасткі расейска-латвійскай мяжы. Там у чарзе на 15 кілямэтраў сабралася больш за 1200 польскіх, літоўскіх, расейскіх вялікагрузных аўтамабіляў.

Фэдэральная мытная служба Расеі абвінаваціла ў надзвычайнай сытуацыі Беларусь. Сярод прэтэнзіяў — тое, што давялося пераарыентоўваць транспартныя плыні зь беларуска-расейскага на латвійска-расейскі ўчастак мяжы з прычыны вялікага дарожнага падатку і ўзмацненьня транспартнага кантролю ў Беларусі. Аднак, паводле фірмаў-перавозчыкаў, нягледзячы на чэргі, усё ж выгадней аб’яжджаць Беларусь, дзе зашмат фармальнасьцяў і ёсьць небясьпека канфіскацыі грузаў.

Прадстаўніца літоўскага грузаперавозчыка расказвае, што ўжо амаль год прадпрыемства спрабуе вярнуць сканфіскаваны аўтамабіль. Хаджэньні ў мытныя органы і спроба распачаць судовы працэс плёну ня мелі.

(Прадстаўніца фірмы: ) “Кажуць: мы вас памятаем, вы зьвярталіся. Але нічога пацьвердзіць ня можам, у нас няма кнігі рэгістрацыі, мы вас не зарэгістравалі. А судзьдзя гаворыць, што і слухаць нас не зьбіраецца, бо мытнікі сёньня гавораць адно, потым яны скажуць другое, пасьлязаўтра трэцяе — і на іхныя словы ніхто не зьбіраецца абапірацца. І нічога ня можам даказаць”.

Дэкрэтам Аляксандра Лукашэнкі зацьверджаны пералік тавараў, транзыт якіх празь Беларусь магчымы толькі пры ўмове міліцэйскага суправаджэньня. Гэта 262 найменьні кодаў тавараў. Апроч таго, за канвой трэба плаціць 300 даляраў з машыны, што вымушае шукаць шляхоў аб’езду.

Спэцыяліст упраўленьня зьнешнеэканамічных сувязяў Міністэрства транспарту і камунікацыяў Сяргей Нядрэй кажа, што пасьля ўмяшальніцтва Лукашэнкі стаўкі дарожных збораў зьмененыя толькі для адной катэгорыі перавозчыкаў.

(Нядрэй: ) “Міністэрства транспарту хадайнічала, каб прэзыдэнт вызваліў ад выплаты збораў перавозчыкаў замежных краінаў, якія едуць празь Беларусь паводле дазволу Эўрапейскай канфэрэнцыі міністраў транспарту (ЭКМТ). У гэтым указе знайшло адлюстраваньне рашэньне аб вызваленьні ўдзельнікаў ЭКМТ, чаго мы дамагаліся цэлы год”.

Стаўкі за праезд замежнага аўтатранспарту празь Беларусь застаюцца найвышэйшымі ў Эўропе — гэта робіць Беларусь нецікавай для транзыту. Сумы дарожных збораў можна пабачыць у нашай табліцы на сайце.

Стаўкі збору за праезд аўтамабільных транспартных сродкаў замежных дзяржаваў па дарогах агульнага карыстаньня Рэспублікі Беларусь:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG