Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Інжынеры амерыканскай нацыянальнай радыёвяшчальнай кампаніі два гады разрабатвалі пераносны радыё перадатчык” (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 11 верасьня

“Комуніст”, 1936 год:

“Інжынеры амерыканскай нацыянальнай радыёвяшчальнай кампаніі два гады разрабатвалі пераносны радыё перадатчык. Прызначэнне перадатчыка — звязваць рэпарцёра на месцы якой-небудзь падзеі з радыёвяшчальным цэнтрам… Перадатчык важыць каля 400 грамаў: гэта кубік з рэбром у 75 міліметраў. Пітаньне — батарэя вагою ўсяго ў паўтары калаграма… Радыус дзеяння перадатчыка пры магутнасці дзве дзесятых вата раўны 400—500 метраў”.

“Звязда”, 1946 год. Вынікі разгляду ў ЦК КП(б)Б рэпэртуару тэатраў БССР:

“У рэпертуарным плане драматычных тэатраў Беларускай ССР вялікае месца займаюць п’есы заходнееўрапейскіх і амерыканскіх пісьменнікаў-даматургаў, у шкоду советскай п’есе… У рэпертуарных планах тэатраў галоўнае месца павінна заняць сучасная советская тэматыка. Неабходна ўключаць у план лепшыя сучасныя советскія п’есы, якія ідуць у перадавых тэатрах СССР. Кожны тэатр павінен падрыхтаваць і паставіць не менш двух-трох сучасных советскіх спектакляў у год”.

“Чырвоная змена”, 1956 год. Прыбіральшчыца Люба Пашаева:

“Я, як і ўсе тэхнічкі нашай школы, з гарачай удзячнасцю партыі і ўраду сустрэла пастанову аб павышэнні заработнай платы нізкааплатным рабочым і служачым. Гэты дакумент — сведчанне новых клопатаў аб советскіх людзях, аб сціплых працаўніках нашай дзяржавы. Па новай пастанове асабіста мая зарплата ўзнімаецца больш, чым на 30 працэнтаў. Кожны на сваёй пасадзе, нават і невялікай, прыносіць карысць Радзіме. Такой думкай пранікнута новая пастанова”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG