Веру ў нашу моладзь.
Веру ў яе – сонечную, адукаваную, па-добраму зацятую.
Веру ў яе – адкрытую сьвету і адданую Беларусі.
Веру ў маладых, якія пад бел-чырвона-белым сьцягам выходзяць бараніць свае правы ў краіне, дзе нязгодныя апынаюцца за кратамі або бясьсьледна зьнікаюць.
Веру ў юнакоў і дзяўчат, што ў сакавіку 2006-га стварылі выспу свабоды на пляцы, названым імі ў гонар Каліноўскага.
Веру ў сваіх сыноў Рамана і Багдана, якія гавораць са мной на адной мове і якія ня зьехалі за мяжу, хоць не па чутках ведаюць, што такое спэцназ і турэмная камэра.
Веру ў Паўла Севярынца, зь якім нядаўна на яго лясной катарзе піў гарбату за сталом, дзе ляжалі Біблія, том Васіля Быкава і пачаты рукапіс новай кнігі.
Веру ў ягонага сябра Сяргея Бахуна, які ўзяў днямі шлюб з маладой удавою забітага тэлеапэратара Сьвятланай Завадзкай, натхніўшы мяне на вясельлі на тост пра сям’ю як шэдэўр прыроды.
Веру ў маладыя сем’і, якія разумеюць, што гэтая унівэрсальная шэдэўральнасьць у нас мае адну асаблівасьць: сёньня ці не найперш ад яе, беларускае сям’і, залежыць само існаваньне краіны.
Веру ў школьнікаў і студэнтаў, што часам чытаюць мае кнігі і прысылаюць на сустрэчах пытаньні пра тое, ці трэба сучаснаму маладзёну-падпольшчыку ведаць гісторыю Беларусі, і пра тое, як загаварыць па-беларуску і выхаваць беларусамі дзяцей.
Веру ў сваіх маладых чытачоў, а таму трымаю дадзенае пасьля рэфэрэндуму 1995 году слова не адмаўляцца ні ад воднага запрашэньня спаткацца зь імі.
Веру ў маладых калегаў- літаратараў, якія насуперак афіцыйнай антыбеларушчыне ствараюць па-беларуску таленавітыя вершы й апавяданьні.
Веру, што наша моладзь – галоўны герой змаганьня за нашу будучыню.
Веру ў моладзь, а значыць – веру ў Беларусь.
Уладзімер Арлоў.
Нарадзіўся 25 жніўня 1953 года ў Полацку. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў выкладчыкам гісторыі, журналістам, рэдактарам выдавецтва "Мастацкая літаратура", адкуль у 1997 годзе быў звольнены з фармулёўкай “за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.
Першыя літаратурныя творы былі зьмешчаныя у студэнцкіх самавыдавецкіх альманахах "Блакітны ліхтар" і "Мілавіца". Аўтар трыццаці кніг прозы і паэзіі. За ўклад у распрацоўку тэмы гістарычнага мінулага Беларусі ў 1990 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны. Лаурэат Літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭH-цэнтра. Творы Уладзімера Арлова перакладзеныя больш чым на дваццаць моў сьвету.
Гл. таксама: Новую перадачу "У што я веру" адкрывае Івонка Сурвіла “У што я веру”: Мікалай Цімафееў Сьвятлана Длатоўская: "Я веру ў сям''ю..."