Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нью-Ёрк, “граўнд зіро”, 2006 (фотарэпартаж)


Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк 11 верасьня ў гэтым месцы ў ніжняй частцы Мангэтану адбылася трагедыя, якую ўжо назвалі сымбалічным пачаткам новага стагодзьдзя, прадракаючы яму канфлікты, якіх яшчэ ня ведала чалавецтва.



Менавіта тут стаялі “блізьняты” Ўсясьветнага Гандлёвага Цэнтру. Іх будаўніцтва пачалося ў 1966-м, і цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў яны былі ня толькі самымі высокімі будынкамі на Ўсходнім узьбярэжжы ЗША, але і архітэктурнай дамінантай Нью-Ёрку. З 11 верасьня 2001 года гэтае месца вядомае ў сьвеце як “граўнд зіро” – “Нулявы ўзровень”.



Гэта – адмысловая пляцоўка для турыстаў, зь якой можна ўбачыць “граўнд зіро”.



Імёны ўсіх загіблых у выніку тэракту 11 верасьня на часовай мэмарыяльнай шыльдзе.



Сёньня "граўнд зіро” – вялізная будаўнічая пляцоўка. У 2009 годзе два мэмарыяльныя басэйны дакладна паўтораць пэрымэтры абодвух “блізьнятаў”. Побач уздымецца хмарачос “Вежа Свабоды” вышынёй у 1776 футаў (541 мэтар) – як вядома, у 1776 годзе была прынятая амэрыканская Дэклярацыя Незалежнасьці.



Гэты крыж з арматуры зьнішчанага будынка быў усталяваны на “граўнд зіро” ў першыя дні пасьля трагедыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG