Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Сівакоў: “Прывожу і Суворава, і Пятра Першага, і Гітлера”


Радыё Свабода Генэрал Юры Сівакоў пракамэнтаваў сваю публікацыю ў часопісе “Спэцназ”.

(Сівакоў: ) “А што там напісана таго, што супярэчыць элемэнтарнай логіцы? Гісторыя ёсьць гісторыя. І Напалеон, і Гітлер, і Сталін і ўсе іншыя , пачынаючы яшчэ са старажытных кітайскіх філёзафаў маюць права на аналіз і права атрымаць свой эмпірычны досьвед. Так ці не? Я што там пішу, што трэба кіравацца кодэксам Гітлера ці што? Я там прывожу і Суворава і Пятра Першага, і Гітлера, а потым фармулюю з усяго з гэтага тое, што лічу актуальным. Разумееце, кожны бачыць тое, што хоча бачыць. І кожны чуе тое, што хоча чуць”.

(Карэспандэнт: ) “Але вы там кажаце, пры ўсёй адыёзнасьці асобы Гітлера, над многімі пастулятамі ёсьць сэнс задумацца…”

(Сівакоў: ) “Над некаторымі так, чаму не. Хто адмаўляе, што Гітлер стварыў моцную армію? Вы што гэта адмаўляеце? Разумееце, не трэба блытаць Боскі дар з яечняй. У філязофіі вывучаюць і дэ Сада, і Ніцшэ, і Платонава і ўсё гэта параўноўваючы робяцца адпаведныя высновы”.

Як паведамляў раней сайт Свабоды, сябра Сойму Партыі БНФ Валянціна Сьвяцкая падае ў суд на генэрала Юрыя Сівакова з нагоды яго артыкулу “Честь имеем!”, які быў апублікаваны ў часопісе “Спэцназ” №4 за 2006. Валянціна Сьвяцкая заявіла, што сваёй публікацыяй аўтар закранае яе гонар і годнасьць.

У артыкуле “Честь имеем!” аўтар прыводзіць вытрымкі з кодэксу нямецкага афіцэра, напісанага асабіста Адольфам Гітлерам 9 жніўня 1941 году: “Любоў да фюрэра, народа і Айчыны вышэй за ўсё”. Юрый Сівакоў піша: “ Цікавым, я думаю, будзе для многіх кодэкс гонару афіцэра, напісаны Адольфам Гітлерам. Пры ўсёй адыёзнасьці гэтай асобы над многімі пастулятамі ёсьць сэнс задумацца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG