“Вы ведаеце, я лічу, што тут у мяне някепская праца, таму мне на Захадзе няма чаго рабіць. Я працую ў сфэры рытуальных паслугаў, таму работы хапае”.
Адказ аднаго гарадзенца па пытаньне Радыё Свабода “Ці хацелі б Вы паехаць працаваць за мяжу?”
“Гэтыя 200 дзён — яны скрадзеныя ў Цімафея. Скрадзеныя ў нашай сям’і, скрадзеныя ў Вольгі — жонкі Цімоха. Больш як 150 зь іх, з гэтых дзён, скрадзеныя ў Платона, якога бацька дагэтуль не трымаў на руках, ня мог прытуліць яго да грудзей”.
Валер Дранчук – пра 200 дзён зьняволеньня яго сына, сябра незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства” Цімафея Дранчука.
“Мне адказалі, што ёсьць загад нікога не выпускаць, а для іх загад вышэй за закон”.
Артур Фінькевіч, асуджаны да двух гадоў абмежаваньня волі за палітычныя графіці – пра тое, чаму яму забаранілі пакідаць спэцінтэрнат на выходныя.
“Дорага, пэнсіі маёй у 300 тысяч ня хопіць, а ў бацькоў заробкі вельмі малыя".
Адказ жыхаркі Менску на пытаньне Радыё Свабода “Ці шмат зараз каштуе выправіць дзяцей у школу?”
“Калі мы дакладна ведаем, што будуць сфальсыфікаваныя вынікі галасаваньня, што пытаньне аб рэгістрацыі кандыдатаў залежыць ад палітычнага рашэньня мясцовай вэртыкалі, то ня мае значэньня, што там напісана ў кодэксе”.
Намесьнік старшыні БНФ Віктар Івашкевіч – пра абвешчаныя зьмены ў выбарчым кодэксе.
“Неабходна, каб заходнія дэмакратычныя краіны апрыёры заявілі, што яны ўжо сёньня не прызнаюць таго рэфэрэндуму, які мае адбыцца”.
Лідэр дэмакратычнай кааліцыі Аляксандар Мілінкевіч – пра зьмест сваіх размоваў з францускімі ўрадоўцамі.
“Я б ацаніў цяперашнія захады беларускай апазыцыі ў зьвязку з рэфэрэндумам як барацьбу зь ветранымі млынамі”.
Расейскі палітоляг Кірыл Коктыш – пра кампанію супрацьдзеяньня інтэграцыйнаму рэфэрэндуму.
“Уся гэтая мітусьня вакол удакладненьняў толькі адштурхоўвае школьнікаў, абітурыентаў ад беларускай мовы”.
Мовазнаўца Зьміцер Саўка – пра абвешчаную рэформу беларускага правапісу.
“Беларуская нацыя ўсё яшчэ сьпее, фармуецца. Яе ўсё яшчэ няма – у Беларусі пераважаюць савецкія людзі, не беларускія”.
Беларускі пісьменьнік зь Беласточчыны Сакрат Яновіч.
“Замест таго, каб усё ж займацца рэальнай працай, займацца барацьбой унутры сябе – гэта, як кажуць вайскоўцы: "Фігня – вайна, галоўнае – манэўры”.
Лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікола Статкевіч – пра правядзеньне новага Кангрэсу дэмакратычных сілаў.
“Беларусь – свабодная краіна”
Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавес падчас сустрэчы зь беларускай урадавай дэлегацыяй.
“Калі б прадпрымальнікі ў нас працавалі сумленна, то іх проста не было б”.
Былы прадпрымальнік Леў Марголін – пра высновы Ўсясьветнага банку аб бізнэсовым клімаце ў Беларусі.
“Народныя пісьменьнікі на сёньняшні дзень, якіх чытае народ – гэта Стывэн Кінг, Джоан Роўлінг і Дэн Браўн. Дэн Браўн на сёньняшні дзень – самы народны пісьменьнік».
Пісьменьнік Адам Глёбус – у перадачы “Праскі акцэнт” пра месца пісьменьніка ў беларускім грамадзтве.
"Дзеясловіца" арганічна ўпісалася паміж двума правапісамі, і яна магла б стаць асновай для зьменаў, якія заплянаваныя нашай дзяржавай”.
Рэдактар літаратурнага часопісу “Дзеяслоў” Барыс Пятровіч – падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Радыё Свабода.
“Не сакрэт, што за мяжой нас ніхто не чакае, і там мы нікому не патрэбныя. Але хто зь беларусаў можа сказаць, што мы тут некаму патрэбныя?”
Слухач Рыгор – у адказ на пытаньне Радыё Свабода: “Ці хацелі б Вы паехаць працаваць за мяжу?”
"Нам трэба стварыць вялікую дугу супрацоўніцтва з такімі моцнымі дзяржавамі ў далёкім замежжы, як Вэнэсуэла, Паўдзёна-Афрыканская Рэспубліка, Малайзія і, зразумела, Іран”.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка – падчас візыту ў Беларусь міністра замежных спраў Ірану Манучэхра Матакі.
“Калі кандыдаты слабенькія, дык, на мой погляд, няхай і дзесяць іх будзе. Бо за кожнага галасы будуць зьбіраць яго дзеці, жонка, цешча... Глядзіш, і ўжо дзесяць цешчаў працуюць, а калі адзін кандыдат, дык толькі адна пойдзе зьбіраць подпісы".
Выканаўца абавязкаў кіраўніка Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоль Ляўковіч – пра тактыку апазыцыі на мясцовых выбарах.