Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Валянцін Голубеў: "У нармальнай сытуацыі Булахаў мог бы зрабіць для дзяржавы больш"


Радыё Свабода, Менск У Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня Валянцін Голубеў -- прадстаўнік фракцыі БНФ, паводле ягоных уласных словаў, "быў з Дзімам па розныя бакі палітычных барыкадаў". Але спадар Голубеў заўжды лічыў нябожчыка "адным з разумнейшых дэпутатаў таго парлямэнту":

(Голубеў: ) "Булахаву было ня проста працаваць (а ён узначальваў камісыю ў справах заканадаўства), бо на яго ціснулі з абодвух бакоў -- уладнага і апазыцыйнага.

У ягоным жыцьці была трагедыя -- ён зьбіў на машыне жанчыну, якая памерла. І, памятаю, некалькі месяцаў ён хадзіў чорны, як зямля.

Мяккі прысуд у той справе, я думаю, прывёў да таго, што Булахаў вымушаны быў выступаць на баку ўраду Кебіча падчас дэбатаў аб правядзеньні рэфэрэндуму пра датэрміновыя парлямэнцкія выбары. Нагадаю, што Беларускі Народны Фронт тады сабраў больш за 400 тысяч подпісаў, каб ініцыяваць рэфэрэндум.

Вельмі шкада, што такі разумны чалавек зрабіў так мала. У нармальнай сытуацыі ён мог бы зрабіць для нашай дзяржавы значна больш".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG