Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзкі актывіст абвінаваціў міліцыянтаў у крадзяжы


Радыё Свабода, Магілёў 16 жніўня ў Бацэвічах Кірыла Паражынскі разам з чатырма аднавяскоўцамі правёў акцыю салідарнасьці з ахвярамі палітычных рэпрэсіяў. Міліцэйскі нарад з Клічава, які выклікаў мясцовы ўчастковы, арыштаваў актывіста. Пастановай Клічаўскага райсуду яго пазбавілі волі на пяць сутак.

Паводле Кірылы Паражынскага, па вынясеньні прысуду ў яго адабралі асабістыя рэчы, у тым ліку мабільны тэлефон, што зафіксавана ў пратаколе. Пасьля вызваленьня выявілася, што тэлефон разладаваўся, а званкі праз запазычанасьць адключылі. Раздрукоўка званкоў паказала, што падчас зьняволеньня спадара Паражынскага тэлефонам карысталіся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG