Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідзкія ўлады не дазволілі апазыцыі правесьці мітынг 16 верасьня


Міхал Карневіч, Гарадзенская вобласьць Лідзкі гарвыканкам адмовіў сябрам Партыі БНФ у правядзеньні на гарадзкім стадыёне16 верасьня мітынгу “За свабоду і незалежнасьць”. Між іншым, плянавалася, што ў ім возьме ўдзел лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч.

Адмову падпісаў намесьнік старшыні гарвыканкаму ў ідэалягічнай рабоце Антон Галаўніцкі. У ёй гаворыцца, што на стадыёне ў гэты дзень адбудуцца спартовыя мерапрыемствы.

Кіраўнік мясцовай суполкі Партыі БНФ у Лідзе Ўладзімер Круцікаў, які падаваў заяву, лічыць гэткі адказ чарговай адпіскай.

Уладзімер Круцікаў кажа, што днямі падасьць яшчэ адну заяўку на правядзеньне мітынгу, але ўжо ў іншым месцы і ў іншы час.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG