Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны Свабоды: мітрапаліт Мэльхісэдэк


Яго сьвецкае імя — Міхаіл Паеўскі, а старазапаветнае, атрыманае пры пострыгу ў манахі, азначае “цар праўды”. Уладзімер Арлоў, Менск

Напачатку царкоўная кар’ера айца Мэльхісэдэка складалася памысна. У 1906-м, у дваццаць восем гадоў, яму ўручылі жазло ігумена магілеўскага Брацкага манастыра. У трыццаць шэсьць ён ужо япіскап Таўрычаскі і архіяпіскап Астраханскі.

1919-ты стаў для ўладыкі Мэльхісэдэка часам вяртаньня ў Беларусь, дзе ён заняў пасаду япіскапа Менскага і Тураўскага. Баронячы правы праваслаўных, у занятым палякамі Менску ён дабіўся сустрэчы зь Юзафам Пілсудзкім, у размове зь якім, дарэчы, адхіліў прапанову ўзначаліць Польскую аўтакефальную праваслаўную царкву.

Абраны ў 1922 годзе мітрапалітам Менскім і Беларускім, Мэльхісэдэк зьвярнуўся да сьвятароў і вернікаў з пасланьнем, што адразу ўстрывожыла Маскву. Утварэньне БССР уладыка назваў падставаю для аўтаноміі Беларускай праваслаўнай царквы, што ў пэрспэктыве павінна было прывесьці да яе аўтакефаліі. Апрача незалежніцкай лініі ў царкоўным жыцьці новаабраны беларускі ярарх адкрыта заявіў пра падтрымку нацыянальнага адраджэньня.

Цалкам тэкст • Імёны Свабоды
XS
SM
MD
LG