Фармальнай падставай для спыненьня гэтай справы было тое, што скончыўся тэрмін, цягам якога павінна быць прынятае рашэньне паводле раней складзенага адміністратыўнага пратаколу. Між тым яшчэ на мінулым тыдні ў канцылярыі суду Ленінскага раёну журналістам паведамлялі, што пратакол у адносінах да аднаго з берасьцейскіх кіраўнікоў БРСМ яшчэ не трапіў у судовую ўстанову.
Адміністратыўны пратакол на адказных асобаў БРСМ склалі супрацоўнікі абласной управы Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі. Паводле іх высноваў, у часе адпраўкі студэнтаў у расейскі курорт Анапа кіраўнікі гэтай моладзевай арганізацыі парушылі патрабаваньні дэкрэта Аляксандра Лукашэнкі “Аб некаторых мерах у супрацьдзеяньні гандлю людзьмі”. У прыватнасьці, некаторыя з маладых людзей вымушаныя былі працаваць па іншай спэцыяльнасьці, і зь імі не разьлічыліся за выкананую работу.
Зараз у абласной управе Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі адмаўляюцца камэнтаваць гэтую справу. Паводле неафіцыйных зьвестак, у суд Ленінскага раёну Берасьця прыйшоў ліст зь Міністэрства юстыцыі, у якім было растлумачана, што справа ў адноснах да мясцовых кіраўнікоў БРСМ мусіць застацца без разгляду.