Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канец цытаты. Калекцыя тыдня (28.08-02.09.2006)


Радыё Свабода Самыя яскравыя выказваньні герояў нашых перадачаў, што прагучалі на нашых хвалях на гэтым тыдні, словы знамянальныя, сьмешныя і жахлівыя – ў новай рубрыцы сайта "Свабоды".

“Экстрым нас ніколі не палохаў: нашаму чалавеку прапануй хоць крыху таньней – ён паедзе куды заўгодна”.

Кіраўнік Саюзу турыстычных арганізацыяў Беларусі Валянцін Цыхмэйстэр – пра турыстычныя пэрспэктвы пасьля тэрарыстычных нападаў у Турэччыне.

“Нават кароў на фэрмах раздражняе расейская й замежная “папса”. А вось калі ўключаюць клясычную музыку – надоі ўзрастаюць”.

Зь ліста на “Свабоду” слухача Віктара Баранава.

“Ня ведаю, ці забароняць “тарашкевіцу”... Калі б гэта залежала ад мяне, то я б забараніў”.

Дырэктар інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Аляксандар Лукашанец – пра рэформу правапісу (інтэрвію “Нашай ніве”).

“У гэтых умовах плянаваны рэфэрэндум стане сур’ёзнай палітычнай падзеяй, якая можа прывесьці да зьнікненьня Беларусі з палітычнай карты сьвету”.

Лідэр дэмакратычнай кааліцыі Аляксандр Мілінкевіч – аб наступствах магчымага рэфэрэндуму аб аб''яднаньні Беларусі і Расеі.

“Народ валіць зь Беларусі ўсімі магчымымі шляхамі: як людзі, якія ствараюць гэтую сыстэму, гэтак і тыя, якія змагаюцца зь ёй”.

Моладзевы актывіст Сяргей Шэлегаў – у перадачы “Праскі акцэнт” “Моладзь пасьля Плошчы”.

“Творчыя людзі ў пагоні за ўсясьветнай славай маці роднай не пашкадуюць – ня тое, што Бацьку”.

Дэпутат Дзярждумы Расеі Аляксей Мітрафанаў – пра Аляксандра Валава, прадусара эратычнай кінастужкі “Бацькава шчасьце” пра Аляксандра Лукашэнку.

“Беларусы маюць здольнасьць вызваляцца з ланцугоў няволі. Але чамусьці яны гэтую здольнасьць ня часта выкарыстоўваюць”.

Пісьменьнік Генадзь Бураўкін – у перадачы “Вольная студыя”.

“Калі ўспомнім, што 29 кастрычніка 1937 году адным махам расстралялі 24 беларускіх пісьменьнікаў, то сёньняшнія падзеі сьведчаць: чалавецтва ўсё ж ідзе наперад, і пакуль яшчэ да гэтага не дайшло – пісьменьнікаў не расстрэльваюць”.

Пісьменьнік Лявон Баршчэўскі падчас канчатковага высяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з Дому літаратара.

“Даходзіць да абсурду: нават грузчыкам і тое не бяруць на працу”.

Апазыцыйны дэпутат Бярозаўскага райсавету, гісторык па адукацыі Яўгэн Пракурат – пра сваю сытуацыю з працаўладкаваньнем.

“Мы ніколі ня будзем купляць газ даражэй, чым Нямеччына, бо яшчэ тыя людзі не памерлі, якія ў адных акопах з расіянамі гінулі”.

Аляксандар Лукашэнка – пра прапановы “Газпрома” аб цэнах на газ для Беларусі ў 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG