Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летні альбом: Літмантаж


Вінцэсь Мудроў "Летні Альбом" -- восеньскія неперагорнутыя старонкі. Страшныя, сьмешныя, забытыя словы пары застою ўспамінае Вінцэсь Мудроў

Са школай, як вядома, зьвязаны самыя сьветлыя пачуцьці. Хтосьці згадвае сваё першае школьнае каханьне, хтосьці – сваю першую настаўніцу, іншыя з журботнай усьмешкай згадваюць бярозкі і клёны, што сустракалі іх ля школьнага ганку. Мае ўспаміны маюць вэрбальны характар: пры слове “школа” памяць пачынаюць сьвідраваць вершыкі, якія свойчас выгукваў на ранішніках і зборах, і якія іначай як заняпадам лексычнай культуры не назавеш.

Шматлікія савецкія сьвяты адзначалася ў школе паэтычнымі штудыямі, якія менаваліся мудрагелістым словам “літмантаж”. Напярэдадні сьвята клясная кіраўнічка альбо піянэрважатая – гледзячы, хто ладзіў сьвяточнае мерапрыемства -- раздавалі паперчыны з напісанымі на іх вершамі. Сьвяточным днём мы мусілі напераменку чытаць іх са школьнай сцэны.

УВЕСЬ ТЭКСТ
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG