Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менская міліцыя цікавіцца даверам грамадзянаў


Алег Грузьдзіловіч, Менск Сёньня менская міліцыя пачынае апытаньне жыхароў сталіцы аб даверы грамадзянаў да міліцыі. Мэта – праз вывучэньне грамадзкай думкі скарэктаваць дзейнасьць праваахоўных органаў. Ці сапраўды будуць вартыя даверу дадзеныя, якія атрымае гарадзская міліцыя?

Вывучаць грамадзкую думку жыхароў сталіцы адносна сваёй працы менскія міліцыянты будуць зь сёньняшняга дня цягам двух тыдняў. Паводле кіраўніка прэсавай службы менскага ГУУС Алега Сьлепчанкі, гэта стала адным з мэтадаў так званай “зваротнай сувязі” з насельніцтвам.

( Сьлепчанка: ) “Ужо каля трох гадоў менская міліцыя, як і міліцыя рэспублікі, падводзіць вынікі сваёй працы ў адпаведнасьці з меркаваньнем грамадзянаў. Меркаваньнем пра тое, ці адчуваюць яны сябе ў бясьпецы, ці хапае міліцыянтаў на вуліцах горада і гэтак далей”.

Паводле Алега Сьлепчанкі, рэагаваньні на заўвагі, якія выказваюць людзі падчас апытаньняў, дапамагаюць вырашаць праблемы і ў выніку падвысіць давер грамадзянаў да органаў правапарадку. Апытваюць мінакоў самі ж супрацоўнікі прэсавай службы: запісваюць меркаваньні людзей на відэа, улічваюць просьбы тых, хто ня хоча паказваць свой твар, імкнуцца захаваць сацыяльную і ўзроставую структуру грамадзтва.

( Сьлепчанка: ) “У нас дастаткова рэпрэзэнтатыўнае апытаньне. Спэцыялісты яго гэтак ацанілі”.

Грамадзкую думку міліцыянты будуць вывучаць таксама з дапамогай анкетаваньня, у тым ліку праз мэдыі.

Наколькі карэктныя вынікі такога дасьледаваньня? Вядомы ў Беларусі сацыёляг Алег Манаеў перакананы, што дакладнае вывучэньне грамадзкай думкі можна забясьпечыць толькі праз прафэсійную сацыялягічную службу.

(Манаеў: ) “Калі яны сваімі сіламі гэта рабілі і працягваюць рабіць, а менавіта, просяць свае УВД-РОВД распаўсюдзіць анкеты, альбо праз ўчастковых , тыя ходзяць па сваіх участках, апытваюць людзей. Калі яны гэтак робяць, то цана гэтаму тая самая, як з відэакамэрамі на вуліцах—абсалютны грош”.

Маё кароткае апытаньне мінакоў пра давер да менскай міліцыі дало наступныя вынікі. ( Хлопец: ) “Ня вельмі давяраю, таму што, прыкладам, ня ведаю, ці будуць мяне абараняць міліцыянты, калі мяне нехта будзе біць за бел-чырвона-белы сьцяг. Яны могуць сказаць, ну і хай цябе бьюць”.

( Дзяўчына: ) “Я б даверылася, але не ў кожным выпадку. У некаторых бытавых сытуацыях, верагодна да, ў экстрэмальных сытуацыях, верагодна не”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG