Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірляндзкая публіка прыняла гібель беларускага цыркача за трук


Радыё Свабода 26-гадовы клоўн-акрабат зь Беларусі загінуў у панядзелак у часе вечаровага прадстаўленьня ў цырку ў мястэчку Скарыф, што ў ірляндзкім графстве Клэр. Няшчасны выпадак адбыўся на вачох сотні гледачоў, пераважна дзяцей. Ірляндзкая паліцыя не называе імя артыста, толькі паведамляе, што цыркач памёр, не даехаўшы да мясцовага шпіталя.

Адна з глядачак цыркавога відовішча Хазэль Арынгтон сьведчыць:

“Гэты акрабат, апрануты ў клоўна, быў вельмі сымпатычны і добра весяліў публіку. Паводле труку ён вісеў пад клеткай, якая ў сваю чаргу была прымацавана да паветранага балёну з гарачым паветрам. Мы сядзелі і глядзелі, як гэта ўсё выдатна выконваецца. Цыркач знаходзіўся даволі высока. Мы захаплялілся трукам. Калі балён выбухнуў, клетка пачала падаць уніз, нам усім падалося, што гэта так і трэба”.

Паліцыя перадае, што ў часе здарэньня пацярпела і жонка цыркача, якая таксама выконвала трук. Яна зламала руку.

Паводле ірляндзкага друку, беларускія артысты выступалі ў складзе расейскага "Royal Russian Circus". Летнія цыркавыя імпрэзы з удзелам ўсходнеэўрапейскіх цыркачоў карыстаюцца ў Ірляндыі вялікай папулярнасьцю і заўсёды зьбіраюць шмат гледачоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG