Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ускрыем большэвіцкай самакрытыкай усе недахопы работы Ленінскага комсамола" (1936)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 30 жніўня.

“Комуніст”, 1936 год. Апублікаваны лёзунгі ЦК ВЛКСМ да ХХІІ Міжнароднага Дня Моладзі:

“Маладыя пролетарыі, працоўная моладзь капіталістычных краін! Згуртоўвайцеся ў адзіны фронт барацьбы супроць фашызма — смяротнага ворага вашай маладосці! Ускрыем большэвіцкай самакрытыкай усе недахопы работы Ленінскага комсамола. Выкрыем балбатуноў, ратазеяў і бюракратаў! Павысім пільнасць Ленінскага комсамола!”

“Вечерний Минск”, 1976 год. Падпалкоўнік запасу С.Хлыстоў даводзіць:

“У агульным комплексе абарончых мерапрыемстваў значнае месца адводзіцца ўдасканаленьню грамадзянскай абароны, якая паклікана, у выпадку нападу агрэсара, у адзіным шыхце з Узброенымі Сіламі забясьпечыць надзейную абарону насельніцтва й народнай гаспадаркі ад сучаснай зброі. Кожны савецкі чалавек павінен авалодаць мінімумам ведаў і практычных навыкаў па грамадзянскай абароне, умець, калі спатрэбіцца, абараніць сябе, сваіх родных і блізкіх, аказаць дапамогу пацярпелым”.

“Имя”, 1996 год. Мікалай Халезін гутарыць з камандзірам атраду “Алмаз” Уладзімерам Навумавым:

– “Ці забівалі вы людзей?” – “Гэта даволі нясьціплае пытаньне. Я гатовы зрабіць гэта ў кожнай сытуацыі, калі мне неабходна выканаць канкрэтнае заданьне. Калі я ўбачу, што пацерпіць шмат людзей, і іншага выйсьця, як забіць, няма, я гэта зраблю”. – “Якія вашы палітычныя сымпатыі?” – “Ведаеце, я нікому ня веру. Наагул нікому. Усе палітыкі імкнуцца “пацараваць”. А з прафэсійнага боку гледжаньня мне ўсё адно, прыхільнік якой партыі зьдзейсьніў злачынства”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG