Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На газэту “Товарищ” падалі ў суд


Алесь Дашчынскі, Менск Старшыня асацыяцыі “Сталічнае таксі” Ігар Верхавец зьвярнуўся ў суд супраць газэты “Товарищ” і аўтара артыкулу “Прыехалі ў прыгоннае права” з просьбай абараніць гонар, годнасьць й дзелавую рэпутацыю.

Заяўнік патрабуе спагнаць з газэты Партыі камуністаў Беларускай і аўтара артыкулу -- прафсаюзнага актывіста Паўла Паддубскага па 15 мільёнаў рублёў. Спадар Паддубскі ўжо мае запрашэньне на 4 верасьня ў Маскоўскі раённы суд Менску для тлумачэньняў.

Паводле рэдактара газэты “Товарищ” Сяргея Вазьняка, артыкул, надрукаваны 9 чэрвеня, быў прысьвечаны праблемам менскіх таксістаў, і адна фраза, у якой згадваецца імя спадара Верхаўца, якраз і стала прадметам прэтэнзій.

(Вазьняк: ) “Верхавец цяпер просіць, каб суд прызнаў, што гэта фраза не адпавядае сапраўднасьці. Але нельга прызнаць, што меркаваньне не адпавядае сапраўднасьці. Абсалютна бессэнсоўны зыск. Калі працэс будзе ісьці згодна з законам, то ніякіх пэрспэктыў няма абсалютна. А без закону нас тут без усялякага артыкулу могуць пакараць. Тут і пісаць нічога ня трэба ў нашай краіне”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG