Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мытнікі абшукалі берасьцейскіх апазыцыянэраў перад відэакамэрамі


Радыё Свабода Кіраўнік Берасьцейскай абласной арганізацыі БСДП (Грамада) Ігар Маслоўскі і сябра гэтай партыі Георгій Руцкі на цягніку Берасьце – Сімфэропаль накіроўваліся ў Кіеў.

На беларускай памежнай станцыі Славечна Маслоўскаму і Руцкаму загадалі выйсьці зь цягніка, пасьля чаго мытнікі правялі асабісты дагляд і агляд усіх рэчаў, што везьлі з сабой сацыял-дэмакраты. Гэтая працэдура здымалася на відэакамэру. У часе агляду ў Ігара Маслоўскага і Георгія Руцкага забралі нататнікі. Потым ім дазволілі ехаць далей.

На мінулым тыдні – 21 жніўня – іншую групу сябраў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), якая накіроўвалася ва украінскі горад Шацк, пратрымалі ў міліцэйскім пастарунку больш за тры гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG