Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь Інай Кулей


Радыё Свабода Іна Кулей -- каардынатарка праекту дапамогі ахвярам рэпрэсіяў, жонка апазыцыйнага лідэра Аляксандра Мілінкевіча. Чытайце поўны тэкст онлайн-канфэрэнцыі зь ёю на старонцы форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum .

Вось што сказала яна Радыё Свабода з нагоды новага навучальнага году: “Сёньня важна арганізаваць працяг навучаньня для тых маладых людзей, якія былі выключаныя за сваю палітычную пазыцыю. Наконт меркаваньняў, што нібыта ад''езд моладзі на навучаньне за мяжу -- адмоўная тэндэнцыя, скажу наступнае. Нам шкада, што на час навучаньня (праўда, зь перапынкам для ўдзелу ў актыўных мерапрыемствах у Беларусі) гэтыя хлопцы і дзяўчаты ня будуць разам з намі. Але гэта – маладая генэрацыя, будучая Беларусь, гэта тыя хлопцы і дзяўчаты, якія будуць на адказных пасадах, якія будуць рабіць дзяржаву адкрытай, разумнай, адважнай. Гэта самыя лепшыя хлопцы і дзяўчаты, якія потым вернуцца на Бацькаўшчыну, каб быць новымі беларусамі".

XS
SM
MD
LG