Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Імёны Свабоды: Валеры Сьлюнчанка


Уладзімер Арлоў, Менск 25.8.1945, г. Старадуб (Бранская вобл., Расея) — 19.6.1992, Менск. Пахаваны на могілках каля в. Слабада ў навакольлі Плешчаніцаў.

У маёй памяці ён неадлучны ад старажытных полацкіх храмаў, якім пашчасьціла ацалець у культурнай рэвалюцыі і якія ў 1980-я гады былі адрэстаўраваныя паводле Валеравых таленавітых праектаў, набыўшы — пасьля дзесяцігодзьдзяў занядбаньня — знаёмае нам сёньня велічнае аблічча.

Найперш — гэта Сафія, якую Уладзімер Караткевіч назваў «белым караблём над Дзьвіною», магчыма, не без уплыву знаёмства з Валерам. На рэспубліканскім сэмінары творчае моладзі у 2-й палове 60-х пісьменьнік быў уражаны працамі студэнта архітэктурнага факультэту Менскага палітэху Сьлюнчанкі, а потым падтрымаў яго цёплым і мудрым лістом, калі Валера, пакутуючы ад казённай факультэцкай атмасфэры, вырашыў кінуць інстытут.

УВЕСЬ ТЭКСТ
XS
SM
MD
LG