Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Высяленьне пісьменьнікаў адкладзена да серады


Радыё Свабода Сёньня высяленьня Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з Дому літаратара не адбудзецца. Аб гэтым стала вядома некалькі хвілін назад пасьля перамоваў кіраўніцтва СБП і прадстаўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта.

Судовыя выканаўцы зьявіліся ў Дом літаратара роўна аб 11-й гадзіне. Іх сустрэлі старшыня СБП Алесь Пашкевіч, намесьнік старшыні Міхась Скобла, былая старшыня пісьменьніцкай арганізацыі Вольга Іпатава, а таксама кіраўнік справаў СБП Анатоль Івашчанка і выканаўчы дырэктар Літфонду Вячаслаў Корбут. Прыбылі таксама прадстаўнікі Галоўнай гаспадарчай управы Кіраўніцтва спраў прэзыдэнта.

Пасьля невялікай нарады журналістам паведамілі, што высяленьне адкладаецца на сераду, 30 жніўня.

У пачатку 12-й гадзіны ў Дом Літаратара прыбыў былы кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Мілінкевіч. Ён мае намер прапанаваць удзел грамадзкасьці ў выплаце пісьменьніцкага доўгу

Сёньня пісьменьнікі, якія ўзнагароджаныя дзяржаўнымі ордэнамі Ўкраіны – Ніл Гілевіч, Сяргей Законьнікаў і Алесь Пашкевіч, усклалі кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску. Цырымоніі ўзнагароджаньня не адбылося, бо ва Ўкраіне – жалоба па ахвярах авіякатастрофы.

Падрабязнасьці - пазьней на сайце і ў эфіры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG