Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Вольнае Глыбокае": "Зьнішчальнік прызямліўся ля Пастаў"


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы 24 жніўня.

"Другі бок вайны". Гэта несправядліва, што паказваюць толькі пакутнікаў-лібанцаў. Карэспандэнтка "Комсомольской правды" в Белоруссии" Юлія Слуцкая прыехала ў Ізраіль напярэдадні перамір''я. Тое, што яна ўбачыла ў Ізраілі ў першы мірны тыдзень, не паказваюць па тэлебачаньні. Гэта вайна з другога боку. Карэспандэнтка прыводзіць толькі лічбы: 4000 ракет упала на паўночныя рэгіёны Ізраілю. 175 чалавек загінула. Падрабязнасьці ў чацьвярговай "Камсамолцы" – "таўстушцы".

"Зьнішчальнік прызямліўся ля Пастаў", паведамляе "Вольнае Глыбокае". Распавядае Ўладзімер Скрабатун.

(Скрабатун: ) "У Паставах пры ўезьдзе ў горад паставілі самалёт МіГ-23 франтавога радыюсу дзеяньня з той нагоды, што тут больш за 40 гадоў быў ваенны аэрадром. Пасьля развалу Савецкага Саюзу адзін полк вывелі ў Расею, а другі - у Ліду, таму што ў Паставах нельа яму быць, бо 6 кілямэтраў ад літоўскай мяжы. Цяпер Паставы трошку сталі падобныя да Глыбокага, бо ў Глыбокім пры ўезьдзе стаіць СУ-17".

А яшчэ ў Паставах у выходныя адбуцца Дні беларускага пісьменства і друку, паведамляе "Вольнае Глыбокае".

"Наша збожжа ў агні не гарыць і ў вадзе ня тоне", сьцьвярджае "Наша Ніва". Сёлетні год нарабіў клопату сялянам усходу Эўропы: моцныя маразы ўзімку, суша сярод лета ды залева ў разгар жніва. Польскае міністэрства сельскай гаспадаркі прагназуе недабор зерня ў памеры 20% леташнага ўраджаю, Літва страціла траціну ўраджаю, у Расеі не дабяруць амаль 10 млн тон... І толькі беларускім нівам ня страшныя ні маразы, ні суш, ні буры. Калі верыць Беларускай тэлевізіі і БелТА, сёлета плянуецца атрымаць сем з паловай мільёнаў тон збожжа -- нават болей, чым летась.

Барысаўскі мясакамбінат стаў лідэрам па выпуску сыравэнджаных каўбас у краіне. За першае паўгодзьдзе барысаўчане вырабілі 47 найменьняў каўбас і вяндліны агульнай вагой больш за паўмільёны тон. А вось з макаронамі - праблема. Калі ў 90-я гады штогод у краіне іх выраблялася да 90 тысяч тон, то летась - толькі 11 тысяч, зь іх 9 тысяч тон на барысаўскім аб''яднаньні "Барымак". Таму прэм''ер-міністар Сідорскі загадаў паставіць імпартнае абсталяваньне і ў 2009 годзе выйсьці на вытворчасьць 45 тысяч тон айчынных макаронаў у год, паведамляюць "Борисовские новости".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG