Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<b/>Мужчына спрабаваў пранесьці запальнік ад гранаты ў польскі кансулят у Горадні


Радыё Свабода 65-гадовы беларускі грамадзянін быў затрыманы сёньня на ўваходзе ў Польскі кансулят у Горадні пры спробе пранесьці ў будынак запальнік ад ручной гранаты. Пра гэты паведаміў агенству ПАП Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі.

Інцыдэнт адбыўся ў 10.10 раніцай. Калі мужчына ўваходзіў ў будынак, падаў гук мэталашукальнік. Адразу ж мужчына быў затрыманы аховай і ў ягонай кішэні знайшлі запальнік ад ручной гранаты. Да кансуляту прыехалі міліцыянты і сапёры. Будынак быў зачынены, паўгадзіны ўстанова не працавала. Затрыманым аказаўся пэнсіянэр з вёскі Абухова пад Гародняй. Ён патлумачыў, што папросту забыўся дастаць запальнік з кішэні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG