Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшаў мультымэдыйны DVD-дыск пра падзеі "гарачага тыдня" (фота)


Радыё Свабода Сёньня выйшаў мультымэдыйны DVD-дыск пра падзеі, якія адбываліся ў часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі - "Open air RAVElution” . Гледачы могуць прачытаць на ім тэкст невядомых аўтараў, у якіх – успаміны ўдзельнікаў акцыі. Аўтары праекту прапануюць таксама аўдыёзапісы, відэа і фота пра падзеі ў часе прэзыдэнцкай кампаніі і "гарачага тыдня" 19-25 сакавіка.

Сярод іншага дыск утрымлівае аўдыёзапіс таго, што адбывалася ў аўтазаку - запіс быў зроблены канадзкім журналістам, якога затрымалі ў часе ліквідацыі намётавага лягеру.

Удакладненьне: бясплатна мультымэдыйную кнігу “Open air RAVElution” можна замовіць з 24 жніўня, запоўніўшы заяўку на сайце http://za-svabodu.org , паведамляецца ў прэс-рэлізе аўтараў праекту.















Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG