Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Макс Мірны зарабіў ужо 7 мільёнаў даляраў".


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнай прэсы 22 жніўня.

"Ганцавіцкі час". У жніво традыцыйна абвяшчаецца рэспубліканскі конкурс на лепшага камбайнэра, кіроўцу, самы вялікі намалот збожжа. І звычайна пераможцам жніва сам прэзыдэнт на дажынках уручае новы легкавы аўтамабіль ці тэлевізар з лядоўняй. Але ганцавіцкія чыноўнікі нічога пры ўмовы конкурсу ня ведаюць, камбайнэры таксама. "Мы ў ліку апошніх, таму маўчым", -- робіць высновы тыднёвік.

"Багаты ўраджай - нізкая цана". У Ганцавіцким раёне вялікая праблема здаць яблыкі, дый кошты сьмешныя: 70 рублёў за кіляграм.

Сьвежы нумар "Газэты Слонімскай" прысьвечаны 100-годзьдзю з дня нараджэньня вядомага беларускага паэта Сяргея Новіка-Пеюна, які ў 30-40-я гады жыў у Слоніме, і разам са сваёй жонкай Людмілай заснаваў "Газэту Слонімскую".

Распавядае слонімскі журналіст Сяргей Чыгрын.

(Чыгрын: ) "У асноўным захоўваюцца ўсе нумары ў Варшаве ў архівах, ёсьць і ў нас у рэдакцыі некалькі нумароў гэтай газэты. Мы ўззгадалі пра гэтага вельмі цікавага чалаека, які сядзеў у польскіх вязьніцах, нямецкіх турмах, у сталінскіх лягерах, выжыў, усё жыцьцё займаўся літаратурай, і ўсім вядомы ягоны верш, песьня, якая стала ўжо сапраўды народнай - "Зорачкі".

"Усім спаць!" Дырэктар і ўладалінік сталічнага клюбу "Акварыюм", палкоўнік КДБ у адстаўцы Станіслаў Васілеўскі і намесьнік начальніка інспэкцыі па справх непаўнагадовых Фрунзэнскага РУУС Менску Алег Максімаў на старонках "Белгазеты" спрачаюцца, ці трэба абмяжоўваць час працы начных клюбаў.

"Комсомольская правда" в Белоруссии". Макс Мірны зарабіў ужо 7 мільёнаў даляраў. Свой чарговы ганарар у 50 тысяч ён атрымаў за перамогу над братамі Браянамі з ЗША. У асабістым рэйтынгу тэнісістаў Мірны на 55-й пазыцыі, а ў парным разрадзе ідзе трэцім. Першая ракетка Беларусі сёлета ў сьпісе самых багатых тэнісістаў пакуль на 12-м месцы - заробак 814 тысяч даляраў. Праўда, выдаткі на падаткі, праезд і г.д. журналісты "Камсамолкі" не лічылі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG