Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Уладзімер Ганчарык: “Гэта быў бы адкат назад”</B>


Радыё Свабода Што чакала б Беларусь у выпадку перамогі путчыстаў? Былы лідэр беларускіх прафсаюзаў, дэпутат Вярхоўнага Савету Ўладзімер Ганчарык згадвае, што ў дні путчу было зацішша, быццам, перад навальніцай. Нехта радаваўся, але бальшыня грамадзянаў усё ж адчувала нейкую небясьпеку.

(Ганчарык: ) “З улікам пройдзенага часу, я думаю, што нічога добрага не было б. Быў бы адкат і замацаваньне ня лепшых традыцый савецкага часу, на жаль. Ня тых дэмакратычных заваёў, якія высьпявалі, а самых такіх дрэнных. Я маю на ўвазе ўмацаваньне адміністрацыйнай сыстэмы. Таму што, на жаль, рэфармаваньне Савецкага Саюзу не адбылося ні ў палітычным, ні ў эканамічным сэнсе. Гэта значыць, гэта быў бы адкат назад з улікам таго, што наламалі дроў і пры дэмакратызацыі. А пасьля правалу ГКЧП не змаглі нармалёва рэфармавацца і маглі б зь меншымі выдаткамі прайсьці гэты працэс. На жаль, гэта быў бы адкат назад і ня ў лепшым сэнсе, замацаваньне тых адмоўных рыс, якія былі характэрны для савецкай сыстэмы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG