Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што было б зь Беларусьсю ў выпадку перамогі путчу?


Альгерд Невяроўскі, Менск Апытаньне на вуліцах Менску сярод вайскоўцаў і міліцыянтаў.

(Прапаршчык міліцыі: ) “Шчыра кажучы, я нават ня ведаю. Я пра гэта нават не задумваўся. Можа, быў бы Савецкі Саюз”.

(Курсант акадэміі міліцыі: ) “Што Беларусь чакала б? Ня ведаю. Цяпер, на гэты момант, усё, быццам бы, стабільна, а што было б – меркаваць цяжка. Цяпер усё задавальняе, а з тым рэжымам, што быў да 1991 году, я думаю, нічога добрага не было б”.

(Старшы лейтэнант вайскова-паветраных сілаў: ) “Я нават не ўяўляю, што магло б здарыцца ў выпадку перамогі путчу. Мне складана адказаць на гэтае пытаньне”.

(Адстаўны вайсковец: ) “Калі б перамог ГКЧП? Цяпер цяжка сказаць. Па тэлебачаньні то адно гавораць, то іншае”.

(Адстаўнік: ) “Відаць, нам кепска было б. Не магу адразу сказаць пра гэты пераварот. Кожны хацеў сабе ўладу захапіць”.

(Былы вайсковец: ) “Што было б у Беларусі? Асабіста мне было б лепей, каб быў Савецкі Саюз. Бо многа непрыемных пераменаў. А да Савецкага Саюзу мы прывыклі. Адзін жа чалавек – гэта дыктатар. У нас ёсьць Канстытуцыя, якая не выконваецца. Гэта вельмі кепска”.

(Карэспандэнт: ) “19 жніўня спаўняецца 15 гадоў з дня маскоўскага путчу 1991 году. Што, на вашу думку, было б зь Беларусьсю ў выпадку перамогі ГКЧП?”

(Маёр міліцыі: ) “Цікавае пытаньне. Калі б ГКЧП перамог, то захаваўся б той савецкі лад. І наша разьвіцьцё – як дэмакратычнай дзяржавы – запаволілася б. Я так думаю”.

(Адстаўнік: ) “Мы не палітыкі. Хутчэй за ўсё, быў бы Савецкі Саюз”.

(Сэржант міліцыі: ) “Ня ведаю. Хутчэй за ўсё, Беларусь перамагла б – ува ўсялякім выпадку”.

(Адстаўны вайсковец: ) “Цяпер ёсьць такая рубрыка: Што будзе праз 15 гадоў? Хто мог падумаць 15 гадоў таму, што будзе сёньня? Гэта абсалютна не прадказальна. Асабліва – у нашай краіне. Так проста можна гаварыць, але насамрэч гэта пустыя размовы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG