Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апытаньне: што было б, калі б путч перамог?


Альгерд Невяроўскі, Менск Што было б зь Беларусьсю ў выпадку перамогі ў 1991 годзе камуністычных путчыстаў? Апытаньне на вуліцах Менску.

(Спадар: ) “Цяжка сказаць. Але было б, відаць, горш”.

(Спадар: ) “Лепш не было б. Быў бы той самы камуністычны лад”.

(Спадар: ) “Быў бы саюз, а саюз – надзейней. Хаця й жывём, нібыта, лепей цяпер. Але вакол нас такія структуры, зь якімі адной Беларусі цяжка даць рады. Думаю, мы сьмялей сябе адчувалі б. Хаця, можа, і ня мелі б таго ў кішэні, што маем”.

(Спадарыня: ) “Беларусь была б іхнай калёніяй. Паставілі б беларусаў усіх на калені”.

(Спадар: ) “Было б лепей, бо не распаўся б Саюз”.

(Спадар: ) “Каб перамог камунізм, – нічога добрага не было б”.

(Спадар: ) “Прадказаць, што магло б быць, немагчыма. Відаць, не было б сёньня Рэспублікі Беларусь”.

(Карэспандэнт: ) “Што было б зь Беларусьсю ў выпадку перамогі путчыстаў?”

(Спадарыня: ) “Ня дай Бог! Гэта заваёўнікі, якія хочуць заваяваць увесь сьвет. А – мы мірныя людзі, якія ніколі не ваявалі. Ня будзе да іх тут літасьці. Хто ні прыйшоў бы на нашу зямлю, – ім будзе канец”.

(Спадарыня: ) “Было б кепска. Бо людзі, што ўчынілі гэты путч, – з таго часу, калі на словах казалі адно, а рабілі іншае”.

(Спадар: ) “Я ніякіх рэвалюцыяў не прызнаю й не хачу прызнаваць. Хачу, каб мы добра жылі. А быў путч, ня быў… – чым гэта заканчваецца?..”

(Спадар: ) “Застаўся б СССР”.

(Спадар: ) “І добра жылі б. Я сем дзясяткаў пражыў, і пры савецкай уладзе – да 60-ці. І што – я кепска жыў? Я дзяцей выхаваў, даў адукацыю. А цяпер во ўнукаў не магу вывучыць”.

(Спадар: ) “Былі б рэпрэсіі, былі б зьняволеныя. Было б кепска тут”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG