Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Белтэлекам” можа зьменшыць плату за Інтэрнэт


Радыё Свабода Рашэньне “Бэлтэлекаму” аб падвышэньні тарыфаў для інтэрнет-правайдэраў на паслугу выкарыстаньня абанэнцкай лініі, магчыма, будзе перагледжанае.

На пасяджэньні ведамаснай камісіі міністэрства сувязі ў пытаньнях цэнаўтварэньня “Белтэлекаму” даручана паўторна разгледзець абгрунтаванасьць фармаваньня тарыфаў.

Рашэньне аб увядзеньні новых тарыфаў прыпыненае. “Белтэлекам” павінен 25 жніўня выкласьці свае прапановы на пасяджэньні ведамаснай камісіі цэнаўтварэньня.

Нагадаем, што на мінулым тыдні прыкладна 10 вядучых інтэрнэт-правайдэраў накіравалі на адрас "Белтэлекам" афіцыйныя прэтэнзіі ў сувязі са значным ростам тарыфаў на паслугу "Выкарыстаньне абанэнцкіх ліній", якое адбылося ў жніўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG