Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія: паліцыя расьсьледуе тэрарыстычную змову


Мікола Пачкаеў, Лёндан На зьяўленьне інфармацыі аб выкрыцьці тэрарыстычнай змовы і арышце падазраваных брытанскае грамадзтва адрэагавала даволі стрымана: ня першы раз паліцыя інфармуе пра выкрыцьцё тэрарыстаў. Аднак маштаб таго, што плянавалі зрабіць тэрарысты гэтым разам, вядомы, беспрэцэдэнтны.

Сярод арыштаваных ня толькі выхадцы з ісламскіх краінаў, але і ангелец, навернены на іслам. Выкрыцьцё меркаваных тэрарыстаў ізноў дасьць імпульс дыскусіі аб месцы мусульманаў у Вялікай Брытаніі і асабліва аб пераходзе ў іслам брытанцаў.

Сярод беларускай грамады ў Вялікай Брытаніі зьвесткі аб спробе маштабных тэрактаў выклікалі вялікае занепакоенасьць – учора многія беларусы сядзелі перад тэлевізарамі, чакаючы сьвежых навінаў.

Галоўнае цяпер, ці будуць знойдзеныя рэчавыя доказы існаваньня тэрарыстычнай змовы. Калі так, дык гэта будзе адным з самых вялікіх посьпехаў брытанскіх спэцслужбаў апошняга часу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG