Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША адмененыя некаторыя рэйсы ў Вялікую Брытанію


Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк Зьнешне ў Нью-Ёрку ўсё спакойна, прынамсі, калі параўноўваць з тым, што было пасьля 11 верасьня 2001 году. Не відаць у небе самалётаў-зьнішчальнікаў, на вуліцах няма байцоў нацыянальнай гвардыі з аўтаматамі, але ёсьць даволі шмат паліцыянтаў.

Амэрыканскія мэдыі актыўна абмяркоўваюць выступ Джорджа Буша, які, здаецца, упершыню ўжыў тэрмін ісламскі фашызм. Што да сытуацыі на лётнішчах, дык адменены некаторыя рэйсы, перадусім у Вялікую Брытанію – узмоцнена ахова аэрапортаў байцамі нацыянальнай гвардыі.

Між тым кіраўнік бюро ФБР (FBI) у Нью-Ёрку Марк Мэршмэн заявіў, што калі б тэрарыстам удалося ажыцьцявіць заплянаваныя замахі, дык сьвет бы “аслупянеў”.

11 верасьня 2001 году загінулі 2970 чалавек. Калі б здарыліся замахі ў Лёндане, дык колькасьць ахвяраў, паводле словаў Мэршмэна, перавысіла б 4 тысячы чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG