Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея абмяжоўвае ўвоз беларускіх цукерак


Міхал Стэльмак, Менск У эканамічных дачыненьнях Масквы й Менску чарговы канфлікт. Расея ўвяла забарону на ўвоз вялікай групы цукерак зь Беларусі.

Сытуацыю на кандытарскім рынку так званай саюзнай дзяржавы абвастрыла рашэньне Расеі манапалізаваць у сябе гандлёвыя маркі былога СССР. Расказвае намесьніца старшыні беларускага канцэрну “Бедзяржхарчпрам” Ларыса Пліска:

(Пліска: ) “Сёньня расейскі бок прад’яўляе нам прэтэнзіі пра прыналежнасьць таварных назваў, якія раней у нас існавалі сумесна. Я маю на ўвазе аднолькавыя назвы кандытарскіх вырабаў. Яны запатэнтавалі назвы і сёньня прад’яўляюць прэтэнзіі па выпуску гэтых вырабаў”.

Паводле спадарыні Пліска, канфлікт тычыцца, у прыватнасьці, такіх брэндаў як “Ромашка”, “Красная шапочка”, “Театральная”, “Взлётная”. Пад гэтымі назвамі і Расея, і Беларусь ад савецкіх часоў выраблялі па адной тэхналёгіі цукеркі, якія рэалізоўваліся на супольным рынку дзвюх краінаў. Але цяпер усё зьмянілася. Маскоўскі холдынг “Аб’яднаныя кандытары” вырашыў пазбавіцца на тэрыторыі Расеі беларускіх канкурэнтаў. Гаворыць прадстаўніца холдынгу

(Спадарыня: ) “Рэч у тым, што таварны знак мае тэрытарыяльную ахову. Ён можа быць зарэгістраваны на тэрыторыі нейкай краіны. Калі таварныя знакі зарэгістраваны на тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, то, натуральна, мы будзем супрацьдзейнічаць увозу на тэрыторыю Расейскай Фэдэрацыі любой прадукцыі, якая будзе парушаць нашы правы”.

Ініцыятыва расейцаў закранула ўсе кандытарскія фабрыкі Беларусі, бо іх экспарт скіраваны галоўным чынам ва ўсходнім накірунку. У ліку пацярпелых – гомельская кандытарская фабрыка “Спартак”. Як паведаміла кіраўніца аддзелу продажаў прадпрыемства Жана Лашкевіч, забарона на ўвоз у Расею тычыцца значнай часткі прадукцыі:

(Лашкевіч: ) “І карамель ёсьць у асартымэнце, і вафлі, і цукеркі... Ад 20 да 40 працэнтаў аб’ёмаў у той ці іншай групе, які мы прадавалі на расейскім рынку. Там “Аб’яднаныя кандытары” прад’явілі нам шэраг патрабаваньняў пра тое, што мы альбо павінны ўбраць з расейскага рынку дадзеную прадукцыю, альбо купляць у іх дазвол на гандаль”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG