Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша тэлебачаньне не разбэшчанае…”


Радыё Свабода, Віцебск “Дзяржаўныя СМІ (найперш тэлебачаньне) – гэта сродак інфармаваньня ці прапаганды?” Такое пытаньне мы задавалі сталічным мінакам на праспэкце Незалежнасьці.

(Дзяўчына: ) “Ну гэта ж усім вядома: зараз афіцыйныя тэлебачаньне і радыё даюць нам зусім ня тую інфармацыю, якая існуе на самой справе. А прапаганда, якая ідзе з тэлебачаньня, можа дзейнічаць толькі на зусім недалёкіх людзей…”

(Юначка: ) “Інфармацыі! Усе навіны ідуць. Вельмі шмат цікавага, чаго б мы ня ведалі. Прапаганды там няма!”

(Спадар: ) “Павінна ўсяго быць даволі – і прапаганды і інфармацыі. Мне падабаецца наша тэлебачаньне. Ва ўсялякім выпадку яно не разбэшчанае. Разумееце, нейкая ідэалёгія вытрымліваецца: выхаваньне моладзі, падрастаючага пакаленьня тут праходзіць чырвонай лініяй”.

(Спадар: ) “Я б БТ не назваў сродкам масавай інфармацыі…”

(Дзяўчына: ) “І тое і тое. Па пяцьдзесят адсоткаў інфармацыі і прапаганды. Але… Па беларускім тэлебачаньні зараз атрымаць інфармацыі можна меней, чым прапаганды”.

(Хлопец: ) “Гэта крыніца хлусьні, хлусьню прадукуюць кожны дзень. Так, гэта прапаганда. БТ – гэта фабрыка па прадукаваньні яскравых нацяжак. Паказваюць ня тое, што існуе на самой справе, а тое, што ў галаве аднаго чалавека. Гэта ня можа разглядацца аніяк інакш, акрамя як прапаганда!”

(Спадар: ) “БТ? Сродак прапаганды! Незалежнай падачы матэрыялу няма!”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG