Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На менскіх рынках правяраюць замежных гандляроў


Іна Студзінская, Менск Цягам месяцу ў Менску будзе праводзіцца пільная і дакладная праверка ўсіх рынкаў. Адпаведнае распараджэньне даў старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на апэратыўнай нарадзе. Чым гэта выклікана, высьвятляла наша карэспандэнтка

Асноўнай прычынай для такой рэвізіі сталі шматлікія выпадкі парушэньняў правілаў гандлю і правілаў знаходжаньня замежных грамадзянаў на тэрыторыі Беларусі. Паводле інфармацыі намесьніка начальніка гарадскога Упраўленьня ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Аляксандра Найдэнкі, 5-6 жніўня сталічнай міліцыяй былі праведзеныя папярэднія праверкі на ўсіх гарадзкіх рынках.

Кіраўнік прэсавай службы гарадзкога упраўленьня унутраных справаў Менгарвыканкаму Алег Сьлепчанка кажа:

(Сьлепчанка: ) "Хочам навесьці парадак на рынках. Таму што рынкі (ну што тут хаваць!), як правіла, рассаднік ўсялякага кшталту парушэньняў і злачынстваў. Як, дарэчы, і ва ўсім сьвеце: крадзяжы, махлярства, парушэньні правілаў гандлю, хабар - карацей, поўны букет".

У выніку папярэдный праверкі, на сталічных рынках у мінулыя выходныя працавалі 325 замежнікаў. Зь іх 123 азэрбайджанцы, 47 - грузінаў, астатнія - грамадзяне Расеі. У выніку праверак складзена 185 пратаколаў за парушэньне правілаў знаходжаньня замежных грамадзянаў, два чалавекі дэпартаваныя, заведзеная адна крымінальная справа. Кіраўнік прэсавай службы гарадзкога упраўленьня унутраных справаў Менгарвыканкаму Алег Сьлепчанка сьцярджае, што нацыянальнасьць тут не пры чым -- справа ў парушэньне правілаў знаходжаньня.

(Сьлепчанка: ) "Гэта пакуль папярэднія вынікі, канчатковыя вынікі будуць толькі напрыканцы тыдня -- якія канкрэтна санкцыі будуць прынятыя, якія парушэньні. За парушэньне правілаў знаходжаньня - так, складзеныя пратаколы. Але нацыянальнасьць тут не пры чым. Ёсьць факт парушэньня, а якая розьніца, хто ён? Калі чалавек мае нармальныя дакумэнты, легалізаваны, мае права на занятак гэтай дзейнасьцю, ён працуе".

Паводле словаў Аляксандра Найдэнкі, з-за парушэньняў правілаў гандлю з боку асобных замежнікаў пакутуюць жыхары Беларусі, якія б хацелі прадаць свой тавар. Начальнік сталічнай міліцыі грамадзкай бясьпекі Аляксандар Найдэнка прывёў прыклад, што грамадзяне каўкаскіх краінаў на рынку Ждановічы скупаюць гандлёвыя месцы па рэалізацыі садавіны-гародніны, а потым прадаюць у 2-3 разы даражэй. Толькі па аднаму факту ад такой псэўдапрадпрымальніцкай дзейнасьці за 2 тыдні прыбытак склаў 12 мільёнаў рублёў. Таму бліжэйшым часам будзе створаная адмысловая працоўная група, якая пільна праверыць усе рынкі Менску.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG