Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Народная Воля": "Сацыёлягаў адфільтруюць"


Іна Студзінская, Менск Агляд некаторых публікацыяў недзяржаўнага друку 9 жніўня

"Народная Воля" паведамляе, што "Сацыёлягаў адфільтруюць". Без асаблiвага афiшаваньня ў Палаце прадстаўнiкоў рыхтуюць закон, якi можа канчаткова загнаць у андэграўнд незалежную сацыялёгiю. Праект “Аб апытаньнях грамадзкай думкi” прадугледжвае акрэдытацыю сацыялягiчных службаў праз адмысловую камiсiю. Незалежныя экспэрты выказваюць засьцярогу, што ў вынiку адпаведнай “фiльтрацыi” ў легальным полi застанецца толькi ангажаваная ўладамi сацыялёгiя. Афiцыйны бок сьцвярджае, што ўсё робiцца дзеля рэалiзацыi сьвятога права грамадзянаў на атрыманьне поўнай i дакладнай iнфармацыi. Але ж айчынная рэчаiснасьць часта нагадвае антыўтопiю Оруэла, дзе лёзунгi насамрэч маюць адваротны сэнс.

У Пінску паскоранымі тэмпамі будуецца ўнівэрсытэт і стадыён. Але побач будаўнікі пашкодзілі калектар ліўневай каналізацыі, і прыватны сэктар па вуліцы Панковай у час вялікіх дажджоў залівае. Жыхары зьвярнуліся ў газэту. Рэдактар "Мясцовага часу" Віктар Ярашук паспрабаваў дапамагчы.

(Ярашук: ) "Двары цалкам залітыя вадой, таксама залітыя сараі. Але ж на пытаньне "Куды вы зьвярталіся, каб вырашыць гэтую праблему?" людзі паціскалі плячыма і сказалі, што нікуды не зьвярталіся. Карэспандэнт сам пайшоў па ўсіх інстанцыях і даведаўся, што будзе вырашана пытаньне толькі пасьля таго, калі пачнецца рэканструкцыя будынку гатэлю. Толькі тады новы калектар будуць праводзіць. А пакуль людзям прыйдзецца цярпець".

"Няплатнікаў за кватэру чакае высяленьне". Івацэвіцкая "Газэта для Вас" піша пра перасяленьне інваліда другой групы па зроку Аляксея Адамчука з двухпакаёвай кватэры ў аднапакаёвую "хрушчоўку" - за запазычанасьць за камунальныя паслугі ў суме 646 тысяч рублёў. Дзіўна, што ў Івацэвічах ёсьць і, так бы мовіць, больш злосныя няплатнікі, у якіх доўг перад камунальнымі службамі складае больш за паўтара - два мільёны рублёў. Але чамусьці з трох дзесяткаў няплатнікаў першым выселілі інваліда па зроку, заплаціць за якога хацелі суседзі. Суседзі ж і выказалі меркаваньне, што кватэра інваліда прыглянулася камусьці з Івацэвіцкай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі.

"Газэта Слонімская". "Праспэкт, якога не існуе". У невялікім гарадку Масты каля 18 тысяч жыхароў. Але там ёсьць аж два праспэкты: Юнацтва і Міру. Адшукаць апошні немагчыма. І гэта не дзіўна. Бо ўвогуле, увесь праспэкт складаецца з адзінаццаці дамоў, кампактна размешчаных паміж праспэктам Юнацтва і вуліцай Клары Цэткін. Усе дамы цотныя, а на другім баку так званага праспэкту “маляўнічае” балота. На праспэкце Міру няма нават асфальту, з жалем канстатуе "Газэта Слонімская".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG