Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Берасьцейскай абласной філіі БНФ асуджаны на 10 сутак арышту


Радыё Свабода Суд Бярозаўскага раёну пакараў Юрася Губарэвіча за выкарыстаньне “незарэгістраванай сымболікі ў часе культурна-масавага мерапрыемства”.

Міліцыянты склалі пратакол на спадара Губарэвіча на мінулым тыдні, калі ў Бярозаўскім раёне прыхільнікі руху “За свабоду” выехалі на адпачынак. Першае судовае паседжаньне было адкладзенае, бо кіраўнік філіі БНФ на Берасьцейшчыне пажадаў скарыстацца паслугамі адваката.

Сёньня судзьдзя Вадзім Мазоль палічыў слушнымі тлумачэньні міліцыянтаў пра тое, што выкарыстаньне бел-чырвона-белых сьцягоў, прымацаваных да маторных лодак, ёсьць парушэньнем заканадаўства, і прысудзіў Юрасю Губарэвічу (ён быў названы арганізатарам мерапрыемства) 10 сутак адміністратыўнага арышту.

Адбываць пакараньне спадар Губарэвіч будзе у ізалятары часовага ўтрыманьня пры Бярозаўскім РАУС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG