Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Барысаве жыхары аднаго з прыватных сэктараў перакрылі чыгунку


Севярын Квяткоўскі, Менск Стыхійная акцыя пратэсту выбухнула пасьля моцнай залевы, з прычыны якое ў нядзелю некалькі дзясяткаў прыватных падворкаў Залінейнага раёну Барысаву аказаліся затопленымі. Каля трох дзясяткаў жыхароў, абураных бязьдзейнасьцю ўладаў, выйшлі на рэйкі чыгункі. У выніку на 50 хвілінаў быў спынены рух цягніка маршруту Берасьце–Санкт-Пецярбург і на 30 хвілінаў электрычкі Менск–Барысаў.

Пра інцыдэнт ведаюць ня ўсе жыхары Барысаву:

(Спадарыня: ) “Што затапіла, – чулі. Пра забастоўкі нічога ня чулі”.

Паводле карэспандэнта мясцовай газэты “Барысаўскія навіны” Аляксандра Абрамовіча, сацыяльны выбух у Залінейным раёне высьпяваў даўно:

(Абрамовіч: ) “Справа ў тым, што ўлады гадамі, калі не дзесяцігодзьдзямі, абяцаюць збудаваць адмысловыя дамбы – яны баранілі б гэтую мясцовасьць ад затапленьня. Але ўсё толькі на словах”.

Да пратэстоўцаў прыехалі прадстаўнікі выканкаму, у тым ліку міліцыя. Але затрыманьняў і складаньняў пратаколаў не было. Тэрмінова была выклікана машына МНС – для адпампоўваньня вады з дамоў. Улады паабяцалі вырашыць праблему з затапленьнямі, а міліцыя – цягам трох дзён даць прававую ацэнку інцыдэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG