Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Шчырае таварыскае слова байца ідэалагічнага фронту заклікана стварыць на жніве атмасферу працоўнага саперніцтва…” (1976)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 3 жніўня

ЛіМ”, 1946 год. Яўген Рамановіч – да пяцігодзьдзя тэатру імя Янкі Купалы:

“У фармаванні новага соцыялістычнага грамадства велізарная роля належыць тэатру… Адсюль у пяцігадовы рэпертуарны план тэатра ўваходзяць спектаклі, якія адлюстроўваюць маральна-палітычнае адзінства советскага грамадства, якія сцвярджаюць прынцыпы таварыскай салідарнасці, адданасці агульнай справе. Тэатр чакае ад пісьменнікаў п’ес па пытаннях новай этыкі і советскай маралі, будаўніцтва новага побыту”.

*“Советская Белоруссия”, 1966 год:

“У Маскоўскай вобласьці адбываюцца выпрабаваньні малалітражнага аўтамабіля “Фіат-124” — мадэлі, якую мяркуецца вырабляць колькасьцю 500-600 тысяч штук на год. Прамысловы комплекс па вытворчасьці гэтага аўтамабіля СССР закупляе ў фірмы “Фіат” (Італія). “Фіат-124” — малалітражны чатырохмесны седан з чатырохцыліндравым рухавіком вадзянога ахаладжэньня магутнасьці 62 к.с., з максымальнай хуткасьцю 100–130 кілямэтраў за гадзіну. У яго дыскавыя тармазы, спружынныя рэсоры, аб’ёмны багажнік”.

“Звязда”, 1976 год. Апублікаваны рэдакцыйны артыкул пад назовам “Агітатар на ўборцы”:

“На жаль, мы яшчэ нярэдка сустракаемся з фактамі, калі хлебаробы не ведаюць, у гонар каго ўзняты той жа сцяг працоўнай славы, якія паказчыкі работы гэтага чалавека, якім шляхам ён дабіўся рэкорднай выпрацоўкі. Агітатар павінен расказаць пра гэта… Шчырае таварыскае слова байца ідэалагічнага фронту заклікана стварыць на жніве атмасферу працоўнага саперніцтва, узаемавыручкі, узаемадапамогі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG