Афіцыйная статыстыка сьведчыць, што айчынная прамысловасьць штогод вырабляе каля 10 мільёнаў пар абутку. Патрэбы насельніцтва краіны складаюць 30 мільёнаў пар, аднак менавіта гэтая прадукцыя патрапіла ў сьпіс “немэтазгоднага імпарту”. Меркаваньнямі спажыўцоў на гэты конт цікаўлюся ў пакупнікоў фірмовай крамы абутковай фабрыкі “Марко”, што на рагу вуліцы Казлова ў Менску.
(Карэспандэнтка: ) “Ці заўсёды вы купляеце толькі беларускі абутак?”
(Спадарыня: ) “Не, каб толькі сваё – не. І забараняць, каб толькі сваё было таксама не патрэбна. Выбар у чалавека павінны быць? Павінны. Трэба, каб быў абутак і з той жа Расеі, і яшчэ адкуль. Значыць вытворцы будуць зацікаўленыя рабіць нешта цікавае, якаснае й недарагое. А то я вось зайшла, паглядзела й выйшла без настрою”.
(Спадарыня: ) “Беларускі абутак – гэта добра. Але добра, калі ёсьць выбар: хочаш бяры нямецкі, францускі ці беларускі. А то ўзгадайце Савецкі Саюз – як нас прыніжалі! Ня трэба гэтага ізноў рабіць”.
(Юнак: ) “Не лічу, што забарона гэта добра, бо пазбаўляе чалавека права выбару”.
(Карэспандэнтка: ) “Ці часта вы купляеце беларускі абутак?”
(Юнак: ) “Зусім не купляю. Ён мне не падабаецца”.
(Юначка: ) “Вельмі адмоўна стаўлюся да беларускага абутку не таму, што я не патрыётка сваёй радзімы, а таму, што не магу знайсьці свайго памеру абутку. У мяне 33,5 памер і я ня ведаю дзе я буду браць абутак, калі нам перастануць завозіць з-за мяжы”.
(Спадар: ) “Я за тое, каб была разнастайнасьць: і замежнае каб было, і айчыннае”.
Кіраўніца Менскага таварыства абароны спажыўцоў Ірына Астаф’ева не ўдакладніла, ці зьяўляецца абмежаваньне імпарту парушэньнем правоў беларускіх спажыўцоў. Але падрыхтоўку дзяржаўных ворганаў закрыць шлях замежным таварам у Беларусь яна пракамэнтавала гэтак:
(Астаф’ева: ) “Так, з аднаго боку трэба абараняць свой рынак, а з іншага трэба падходзіць разумна да гэтага пытаньня. Бо, каб сфармаваць канкурэнтаздольны асяродак, каб айчынны вытворца ня быў манапалістам, ён павінны азірацца на высокую якасьць. Ён павінны быць канкуроўным, а для гэтага ён павінны быць у сталай канкурэнцыі. Таму трэба айчыннага вытворцу бараніць, але вельмі разумна, каб спрыяць разьвіцьцю канкурэнтнага асяродку”.