Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<B>Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з музычным журналістам Вітаўтам Мартыненкам</B>


Радыё Свабода Сёньня на нашым сайце адбылася онлайн-канфэрэнцыя зь Вітаўтам Мартыненкам. Поўны тэкст гутаркі чытайце на старонцы нашага форуму svaboda.org/forum --> http://archive.svaboda.org/forum .

У Беларусі выйшла з друку кніга “222 альбомы беларускага року й ня толькі”. Аўтары выданьня – музычныя журналісты-крытыкі Вітаўт Мартыненка й Анатоль Мяльгуй. Кніга прысьвечана беларускім выканаўцам і зьяўляецца першым энцыкляпэдычным даведнікам з гісторыі выданьня беларускіх музычных альбомаў

Вітаўт Мартыненка: «Я ўпэўнены: народ, які ня будзе мець сваёй мас-культуры на нацыянальнай мове – ня будзе мець ніякай культуры. Тым сябрам, якія са мной спрачаюцца, лічачы, што важней сур''ёзная культура, я адказваю: "Вы слухаеце Чайкоўскага, а ня ведаеце Забэйду-Суміцкага, таму што слухаеце штодзень па радыё чужую музыку!..»
XS
SM
MD
LG