Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Біятляніст Аляксей Айдараў хоча выступаць за зборную Ўкраіны


Радыё Свабода Агляд некаторых публікацыяў у недзяржаўным друку

Анатоль Сідарэвіч на старонках “Нашай нівы” згадвае пра апошнія дні жыцьця Янкі Брыля.

“…на наступным тыдні Натальля Семашкевіч, Брылёва дачка, пад вялікім скарэтам сказала, што бацьку з Рэспубліканскае клінічнае больніцы перавезьлі ў Бараўляны: у яго праблема з тоўстай кішкай… Гэтая таямніца —што Пісьменьнік ляжыць у больніцы, — ня выйшла за межы вузкага кола людзей. Натальля апавядала, як маецца яе бацька ў Бараўлянах, што ён ляжыць у агульнай палаце побач з мэханізатарам з Лагойскага раёну, у якога праз кожнае слова мат... Потым стала вядома, што яго, удзельніка вайны, нарэшце здагадаліся пакласьці ў палату для ўдзельнікаў вайны... Праўда, спатрэбілася, каб адна супрацоўніца сказала, што Пісьменьнік сапраўды браў удзел у вайне”.

У Маладэчне міліцыя ды адміністрацыя калгаснага рынку змагаецца зь несанкцыянаваным гандлем. Але вялікага плёну гэтая барацьба не дае – далёка ня ўсе хочуць станавіцца ў гандлёвыя рады. Апавядае журналіст Сяргей Зянько.

(Зянько: ) “У нас, у Маладэчне, вельмі шмат народу проста перад уваходам у рынак прадаюць ягады, гародніну, малочныя прадукты, малако свойскае. Аргумэнты людзей – на рынку на абсталяваных месцах трэба плаціць, адміністрацыі. Другі аргумэнт – тое, што яны лічаць, што на падыходзе да рынку яны хутчэй прададуць, магчыма. Ну й зразумела, што ня трэба наведваць вэтэрынарную станцыю, што таксама адбірае час”.

У “Народнай волі” можна прачытаць расповед Пятра Краўчанкі пра ягоную новую кнігу “Беларусь на ростанях, альбо Праўда пра Белавескае пагадненьне”. На думку былага амбасадара Беларусі ў Японіі, у кнізе пададзены аб’ектыўны вобраз Лукашэнкі. Там ён “просты чалавек, са сваімі хібамі й са сваімі моцнымі бакамі”. Кніга выйшла ў Маскве, хоць і былі спробы выдаць яе ў Беларусі.

А зь сёньняшняй “Камсамолкі” можна даведацца пра тое, што беларускі біятляніст Аляксей Айдараў хоча выступаць за зборную Ўкраіны. Украінцы спадзяюцца па станоўчы адказ, бо памятаюць, як лёгка яны ў свой час адпусьцілі ў Беларусь Алёну Зубрылаву. Аднак рашэньне наконт Аляксея Айдарава пакуль не прынятае.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG