Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ўлады ўзяліся аб''ядноўваць кампартыі?


Радыё Свабода Карэспандэнты "Камсамолькай праўды" папрасілі некаторых вядомых у краіне асобаў прыгадаць, як зараджалася беларуская незалежнасьць. Напрыклад, Генадзь Бураўкін, які на той момант рэпрэзэнтаваў Беларусь у ААН, апавядае, як трэба было тэрмінова памяняць чырвона-зялёны сьцяг на бел-чырвона-белы – удакладняць яго памеры, колер і шукаць майстэрню, дзе сьцяг пашыюць па правілах.

Чаму беларускія ўлады ўзяліся аб’ядноўваць менавіта дзьве існуючыя ў краіне кампартыі, а не сацыял-дэмакратаў ці абедзьве партыі БНФ? Развагі на гэтую тэму – у газэце “Народная воля”. Сярод розных прычынаў такой увагі да камуністаў называецца настальгія па савецкіх парадках, што асацыююцца з “кіроўнай і накіроўнай КПСС”. Да таго ж, уладам даўно карцела насаліць Калякіну, які ня проста зрабіў вялікі дрэйф у бок апазыцыі, але і ўзначаліў перадвыбарны штаб Мілінкевіча. Ну й нарэшце КПБ – узор ляяльнасьці найвышэйшаму кіраўніцтву дзяржавы. Менавіта на грунце ляяльнасьці вярхам і зладзілі гэты працэс.

Слуцкая газэта “Инфо-курьер” прыводзіць некаторую статыстыку з жыцьця Случчыны. Апавядае журналіст Алесь Дастанка.

(Дастанка: ) “Напрыклад, у мэдвыцьвярэзьніку на Случчыне атрымалі мэдычную дапамогу 938 чалавек. Такая паслуга каштуе 45 тысячаў рублёў. Мы тут параўналі з тым, што сярэдні памер грашовай дапамогі беспрацоўнаму складае 42 тысячы рублёў. А вельмі шмат з тых, хто туды трапляе, – гэта якраз беспрацоўныя. Крыху не па кішэні: адной дапамогай па беспрацоўі не аплаціш паслугі мэдвыцьвярэзьніка”.

У вёскі Варацэвічы Іванаўскага раёну зьявіцца музэйны комплекс, які будзе прысьвечаны знакамітаму ўраджэнцу Берасьцейшчыны Напалеону Орду – паведамляе “Брестский курьер”. Аднак частку заляў новага комплексу аддадуць пад экспазыцыі сучасных мастакоў. Газэта піша й пра тое, што ў Берасьці зноў падвышаецца кошт на праезд у грамадзкім транспарце – поўны кошт аднаго квітка на тралейбус ці аўтобус складзе цяпер 420 рублёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG