Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анатоль Сідарэвіч: “Янка Брыль застаўся незалежным чалавекам”


Радыё Свабода Пра Янку Брыля гаворыць Анатоль Сідарэвіч – літаратуразнаўца й палітык, адзін з тых, хто шмат гадоў быў блізкі да сям’і пісьменьніка.

(Сідарэвіч: ) “Памёр грамадзянін, памёр пісьменьнік, які не хацеў (і выразна ў сваім запавеце пра гэта напісаў) і ня хоча мець нічога агульнага з гэтай уладай. Таму й пахаваньне яго адбудзецца з кватэры. Ніякія там уладныя структуры да гэтага дачыненьня мець ня будуць. Памёр маральны аўтарытэт… Нягледзячы на ўсе пературбацыі, ён застаўся мастаком, ён застаўся грамадзянінам, ён застаўся незалежным чалавекам”.
XS
SM
MD
LG