Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як зьмянілася жыцьцё людзей за час прэзыдэнцтва Лукашэнкі?


Галіна Абакунчык. Менск Споўнілася 12 гадоў ад часу першай інайгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Як зьмянілася Вашае жыцьцё за гэты пэрыяд? Так гучыць пытаньне тыдня на Радыё Свабода.

(Спадар: ) “Я думаю, што ўцэлым сытуацыя стабільная. Але, калі па-праўдзе, то хацелася бы жыльлёвыя ўмовы палепшыць, але ніяк не атрымоўваецца”.

(Спадарыня: ) “Усё вельмі добра, мы ходзім у садок. Усё вельмі спакойна й добра”.

(Спадар: ) “Ну, палепшылася, канечне, усё лепш стала. Усё даступна, усё ёсьць: і прадукты, і тавары розныя”.

(Спадарыня: ) “Тады я была занадта юнай, каб нешта ацэньваць, але калі ў пляне стабільнасьці, то зараз, канечне, больш стабільна”.

(Карэспандэнтка: ) “Споўнілася 12 гадоў ад часу першай інайгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Як зьмянілася Вашае жыцьце за гэты пэрыяд?”

(Спадар: ) “Ну, я не задаволены, па-праўдзе кажучы. Я павінны пасьля інстытуту паводле разьмеркаваньня адпрацаваць у НІІ за капейкі. Мне гэта не падабаецца”.

(Спадар: ) “Стаў больш старэйшы за гэты час. Моё духоўны і мэнтальны стан вельмі зьмяніўся за гэты час і мне цяжка сказаць чым адрозьніваецца гэты час ад таго”.

(Спадарыня: ) “З майго гледжаньня, калі не чапаць палітыку, то, пэўна стала лепш. Паглядзець хаця бы на наш горад. Пра іншае я не магу аб’ектыўна меркаваць, бо яшчэ, пэўна, не спатыкалася з сур’ёзнымі праблемамі”.

(Спадар: ) “Можа быць у галіне культуры нешта й зьмянілася, горад стаў прыгажэйшы, але не скажу, што нешта палепшылася ў матэрыяльным пляне, Калі так, то толькі ў невялікай часткі людзей, якія й некалі мелі доступ да матэрыяльных выгодаў. А ўсе, хто былі за рысай беднасьці, так там і засталіся, а можа яшчэ й горш стала. Вялікая прорва паміж беднымі й багатымі стала”.

(Спадарыня: ) “Слала шмат лепш за гэтыя 12 гадоў. Дабрабыт маёй сям’і стаў значна лепшы”.

(Спадар: ) “Мне не падабаецца тут, заробак малы. Я ўжо 10 гадоў езджу па Расеі, большую частку часу там знаходжуся, бо там заробак лепшы”.

(Спадар: ) “Для мяне што зьмянілася? “Стаў больш мацнейшым. Бо гэтая дыктатарскай ўлада навучыла нармалёвых людзей гуртавацца, станавіцца сьвядомымі й задаваць пытаньні – а чаму ў нашых суседзяў зусім усё інакш, чым у нас?”.

(Спадар: ) “Прывыклі ўжо ўсе”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG