Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анжаліку Борыс выклікалі ў міліцыю


Міхал Карневіч, Горадня Міліцыянтка Натальля Кардаш паведаміла, што на Анжаліку Борыс напісалі скаргу — маўляў, яна падчас паседжаньняў Рады “Wspolnoty Polskiej”, якія адбываюцца ў Варшаве, прадстаўляецца як старшыня Саюзу палякаў Беларусі. А ў міліцыі ёсьць зьвесткі, што яе быццам выключылі з шэрагаў арганізацыі СПБ.

Анжаліка Борыс адмовілася адказваць на пытаньні міліцыянткі. Тая ў сваю чаргу заявіла, што справай Анжалікі Борыс будзе займацца пракуратура.

Нагадаю, што ад лета мінулага году ў Беларусі рэальна існуюць два цэнтры Саюзу палякаў: афіцыйны і, так бы мовіць, нелегальны, якога не прызнаюць улады. Прычым, у Польшчы ўсё наадварот — там падтрымліваюць СПБ на чале з Анжалікай Борыс і не прызнаюць Саюзу, якім кіруюць паплечнікі колішняга старшыні арганізацыі Тадэвуша Кручкоўскага на чале зь Юзафам Лучнікам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG