Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16 і 17 ліпеня ў ЗША адбыліся акцыі салідарнасьці зь Беларусьсю


Ірына Віданава, Вашынгтон

У нядзелю, 16 ліпеня, сябры “Беларускай ініцыятывы” ў штаце Мінэсота пратэставалі супраць палітычна матываваных арыштаў дэмакратычных актывістаў. Удзельнікі акцыі падкрэсьлілі, што асабліва цяпер, калі былы кандыдат на пасаду прэзыдэнта Аляксандар Казулін быў несправядліва асуджаны на пяць з паловай гадоў зьняволеньня, а актывісты “Партнэрства” знаходзяцца ў чаканьні закрытага судовага працэсу, вялізнае значэньне для беларускага дэмакратычнага руху мае падтрымка з боку міжнароднай супольнасьці.

17 ліпеня прайшла ўжо традыцыйная акцыя пратэсту ў Вашынгтоне. Каля дваццаці чалавек сабраліся ў панядзелак ля беларускай амбасады са сьцягамі і транспарантамі – падчас акцыі яны раздавалі ўлёткі з інфармацыяй пра лёс палітычных зьняволеных і рэпрэсіі супраць грамадзкіх актывістаў. Як і ў мінулыя разы, ніхто з супрацоўнікаў амбасады да пікетоўцаў не выходзіў, а вось вашынгтонцы выказвалі надзвычайную зацікаўленасьць і падтрымку. У акцыі ўзялі ўдзел беларускія і амэрыканскія студэнты, актывісты разнастайных грамадзкіх арганізацыяў і ініцыятываў, а таксама прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары.

Удзельнікі акцыі пратэсту ля беларускай амбасады ў Вашынгтоне
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG