Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фразе “В СССР секса нет!” – 20 гадоў


Ігар Карней, Менск 20 гадоў таму, падчас тэлемосту “Ленінград – Бостан”, які ў разгар перабудовы арганізавалі журналісты Ўладзімер Познэр і Філ Донаг’ю, адна з удзельніц ток-шоў з сур’ёзным выглядам заявіла: “В СССР секса нет!” Потым, праўда, аказалася, што эфір быў не зусім наўпроставы, а знакаміты выраз – крыху адрэдагаваны.

Адна з амэрыканак запрапанавала савецкім жанчынам перастаць займацца сэксам з “вашымі мужчынамі” – маўляў, тады яны ня пойдуць ваяваць (амэрыканка мела на ўвазе вайну ў Аўганістане).

Адміністратарка гатэлю “Ленинград”, сябра Камітэту савецкіх жанчын Людміла Іванова рэзка адказала: “У СССР сэксу няма, а ёсьць каханьне. І вы падчас вайны ў Віетнаме не спынялі спаць са сваімі мужчынамі”.

Працягу выказваньня ніхто не пачуў. Выраз “У СССР сэксу няма!” стаў крылатым.

Цікавая дэталь. За сваё жыцьцё аўтарка знакамітага выслоўя Людміла Іванова была ў шлюбе 5 разоў. Цяпер яна ўладальніца адной з самых папулярных кавярняў для жанчын у Санкт-Пецярбурзе.

* * * Камэнтары на гэтую тэму Валянціна Акудовіча і Адама Глобуса, а таксама менскае апытаньне – у “Начной Свабодзе” за 17 ліпеня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG