Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: працягваецца галадоўка прадпрымальнікаў і іхных сваякоў


Радыё Свабода, Берасьце У галадоўцы, якую 5 ліпеня пачалі ўладальнікі маршрутных таксі, цяпер бяруць удзел 13 чалавек.

Гэтая акцыя пратэсту адбываецца ў розных месцах, дзе жывуць галадоўнікі. Сёньня у другой палове дня яны сабраліся разам, каб абмеркаваць цяперашнюю сытуацыю.

Як паведаміла прадпрымальніца Любоў Лаўруковіч, нягледзячы на тое, што мясцовыя ўлады па-ранейшаму ігнаруюць зварот удзельнікаў галадоўкі, спыняць сваю акцыю яны не зьбіраюцца. Цяпер у галадоўцы, акрамя прадпрымальнікаў, бяруць удзел кіроўцы таксі і іхнія сваякі. Большасьць зь іх цярпяць ад хранічных захворваньняў і скардзяцца на пагаршэньне стану свайго здароўя.

Галадоўка ў Берасьці пачалася пасьля таго, як Вышэйшы гаспадарчы суд Беларусі адхіліў скаргі берасьцейскіх прадпрымальнікаў на дзеяньні падатковых службаў, якія патрабавалі ад уладальнікаў маршрутных таксі сплаціць рэспубліканскі збор за выкарыстаньне транспартных сродкаў у прадпрымальніцкай дзейнасьці. Прадпрымальнікі, якім выстаўлены рахункі на дзясяткі мільёнаў рублёў, лічаць захады падаткоўцаў незаконнымі, бо рэспубліканскі збор уведзены ў красавіку 2005 году, а уладальнікі таксі выкарыстоўваюць машыны, што завезеныя ў Беларусь значна раней.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG